https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 10 сакавіка


Долар і еўра растуць, расійскі рубель працягвае падаць услед за нафтай, якая таннее.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 сакавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0139 рубля (0,69%) да 2,0292 рубля.

Курс долара вырас на 0,0015 рубля (0,08%) і склаў 1,9141 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0169 рубля (0,52%) і склаў 3,2358 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны трохі аднавіліся пасля падзення напярэдадні да самага нізкага ўзроўню за апошнія тры месяцы. Нафта гатунку Brent таргуецца цяпер крыху вышэй за 52 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 38,56 капейкі, склаўшы 59,2174 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2017
 
Дата публикации:10.03.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:572
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме