У афармленні ўпакоўкі выкарыстаны нацыянальны арнамент і адлюстраваны Палац Незалежнасці.
У складзе шакаладу няма цукру, замест яго выкарыстоўваліся натуральныя падсалоджвальнікі - мальтыт і экстракт стэвіі. Як расказала начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы "Камунаркі" Святлана Гонтарава, у лютым 2016 года тэхнолагам кандытарскай фабрыкі было даручана вырабіць розныя ўзоры шакаладу без цукру.
Былі вывучаны літаратурныя крыніцы ў частцы выкарыстання сыравіны, якая замяняе цукар, пры вытворчасці шакаладу. Таксама кансультаваліся ў спецыялістаў Навукова-практычнага цэнтра пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.
"Быў устаноўлены шырокі спектр цукразаменнікаў, якія могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы новых відаў кандытарскіх вырабаў, сярод іх стэвія, мальтыт, эрытрыт, інулін, лактыт, фруктаны, полідэкстроза, розныя харчовыя валокны і інтэнсіўныя падсалоджвальнікі. Тэхнолагі выраблялі розныя ўзоры шакаладу, штодзённа адпрацоўваючы рэцэптуры. У выніку было прынята рашэнне ў якасці заменніка цукру выкарыстоўваць мальтыт і экстракт стэвіі", - адзначыла Святлана Гонтарава.
Як паведамлялася, выпуск гэтага шакаладу і яго з`яўленне ў магазінах анансаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая адбылася 3 лютага.
15 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА