https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Марыя Магільная перамагла на дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі


Юная беларуска Марыя Магільная перамагла на Х Міжнародным дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.
У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 краін - Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Ізраіля, Латвіі, Мальты, Македоніі, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі.

Юная выканаўца з Магілёва Марыя Магільная стала ўладальніцай Гран-пры Х Міжнароднага дзіцячага музычнага фестывалю, які завяршыўся 21 лістапада гала-канцэртам у горадзе Нові-Сад.

Беларусь у Сербіі прадстаўлялі таксама дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (WAF) Аляксандр Сідарэнка (старшыня журы) і кіраўнік эстраднай студыі "Наталі" (Мінск), кампазітар, прадзюсар, член WAF Наталля Скопец (член журы).

На закрыцці фестывалю прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры аўтаномнага края Ваяводзіна і пасольства Беларусі ў Сербіі.

21 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:737
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Х международный детский музыкальный фестиваль Марыя Магільная
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме