https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


РСЗА "Паланэз" стала галоўным экспанатам абароннай выстаўкі


Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" стала галоўным экспанатам ІІ Азербайджанскай міжнароднай абароннай выстаўкі ADEX 2016, якая адкрылася 27 верасня ў Баку.
Гэта першая замежная дэманстрацыя найноўшай беларускай распрацоўкі - РСЗА "Паланэз". Яна прыцягнула асаблівую ўвагу гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі.

З беларускай тэхнікай таксама азнаёміўся прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, які наведаў экспазіцыйны стэнд РВУП "Завод дакладнай электрамеханікі".

У бягучым годзе ўдзельнікамі выстаўкі сталі 216 кампаній з 34 краін свету, а тэматыка форуму стала ахопліваць яшчэ больш напрамкаў, у тым ліку такія, як сучасныя сістэмы аховы і абароны, інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі, адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне арміі.

З 10 нацыянальных павільёнаў самымі шматлікімі па колькасці ўдзельнікаў сталі Турцыя, Ізраіль, Расія і Беларусь.

Калектыўным арганізатарам беларускага стэнда выступіла ДЗГУП "Белспецзнештэхніка". Магчымасці абароннага сектара эканомікі Беларусі прадстаўляюць 8 кампаній.

Увогуле беларускі бок дэманструе больш за 90 экспанатаў прадукцыі ваеннага прызначэння. У экспазіцыі прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі нацыянальнага ваенна-прамысловага комплексу і абароннага сектара эканомікі - сістэмы агнявога паражэння, баявыя геаінфармацыйныя сістэмы, прадукцыя аптычнага і оптыка-электроннага прыборабудавання, а таксама айчынныя інавацыйныя распрацоўкі ў галіне рабатызаванай тэхнікі, сродкаў радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы.

Выстаўка прадоўжыцца да 30 верасня.

28 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:757
 
Ключевые слова:
РСЗО "Полонез" Противоракетная оборона Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме