https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары краін АДКБ зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года


Лідары дзяржаў - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы зацвердзілі 14 кастрычніка стратэгію калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года па выніках саміту ў Ерэване
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на падагульняючым брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ праінфармаваў, што на саміце прыняты шэраг сур`ёзных дакументаў і рашэнняў, накіраваных на істотнае ўмацаванне патэнцыялу арганізацыі з удасканаленнем механізмаў калектыўнай бяспекі і рабочых органаў АДКБ.

Прынятую стратэгію калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года Прэзідэнт Арменіі назваў адным з самых важных дакументаў гэтага саміту. Работа над дакументам доўжылася на працягу некалькіх гадоў.

"Стратэгія АДКБ фіксуе прыярытэт у дзейнасці арганізацыі да 2025 года, замацоўвае арыенціры далейшага развіцця па ўсіх асноўных напрамках супрацоўніцтва. Дзяржавы-члены зноў пацвердзілі сваю рашучасць выбудоўваць адносіны з членамі сусветнай супольнасці на асновах роўнасці і непадзельнасці бяспекі. Устрымлівацца ад пагрозы сілай або яе прымянення ў вырашэнні ўзнікаючых праблем, аддаючы прыярытэт палітыка-дыпламатычным метадам", - сказаў Прэзідэнт Арменіі.

Па выніках сустрэчы таксама прыняты заявы, што адлюстроўваюць падыходы краін АДКБ да асноўных актуальных міжнародных пытанняў, дадзены ацэнкі бягучай сітуацыі з улікам новых пагроз і выклікаў.

Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз пацвердзілі ролю АДКБ у якасці важнейшага інструмента, які садзейнічае падтрыманню міру, стабільнасці, забеспячэнню бяспекі, незалежнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў.

Прэзідэнт Арменіі адзначыў, што на саміце абмеркаваны і іншыя важныя пытанні. У прыватнасці, падведзены вынікі работы па ўдасканаленні дзейнасці АДКБ, умацаванні яе ваеннага складніка, нарошчванні функцыянальных магчымасцей арганізацыі.

"Прынята рашэнне аб стварэнні Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, на які ўскладаюцца функцыі па інфармацыйна-аналітычным і арганізацыйна-тэхнічным суправаджэнні прыняцця статутнымі органамі адпаведных рашэнняў, а таксама па забеспячэнні абмену інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу", - падкрэсліў ён.

Падпісана рашэнне аб канцэпцыі развіцця сістэмы сумеснай падрыхтоўкі ваенных кадраў, а таксама па стандартызацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў АДКБ. Акрамя таго, падпісаны дакументы ў сферы процідзеяння міжнароднаму тэрарызму. У іх ліку - Палажэнне аб фарміраванні адзінага спіса арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі.

Серж Саргсян асобна выдзеліў рашэнне аб палажэннях, што рэгламентуюць дзейнасць Аб`яднанага штаба АДКБ. Паводле слоў Прэзідэнта Арменіі, партнёры па АДКБ выказалі падтрымку адносна дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе арганізаваных у бягучым годзе самітаў у Вене і Санкт-Пецярбургу па нагорна-карабахскай праблеме. Сутнасць гэтых дамоўленасцей у недапушчэнні эскалацыі сітуацыі ў зоне канфлікту, у стабілізацыі абстаноўкі і стварэнні ўмоў для пашырэння мірнага працэсу.

Пацверджана неабходнасць выключна мірнага вырашэння нагорна-карабахскай праблемы.

Серж Саргсян праінфармаваў, што пытанне аб генеральным сакратары АДКБ, якое з самага пачатку заяўлялася ў парадку дня ерэванскага саміту, будзе абмеркавана ў канцы года ў Санкт-Пецярбургу.

14 кастрычніка 2016, Ерэван
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
ОДКБ Коллективная безопасность Терроризм Саммит Нагорный Карабах
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме