https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Омску дэмантавалі кіёск з прадаўшчыцай ўнутры


Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.
У Омску 11 жніўня двое мужчын дэмантавалі прадуктовы кіёск разам з прадаўшчыцай, якая знаходзілася ў ім ўнутры яго. 

Адзначаецца, што «двое маладых людзей буйнога целаскладу» падышлі да кіёска і пагрукалі ў дзверы, прадставіўшыся супрацоўнікамі адміністрацыі Цэнтральнай акругі Омска.

Прадаўшчыца адкрыла дзверы, пасля чаго маладыя людзі ўвайшлі ўнутр, заявіўшы, што «кіёск незаконны - зараз мы яго будзем зносіць». 20-гадовая дзяўчына паспрабавала выйсці, але яе сілай ўпіхнулі ўнутр і замкнулі дзверы.

Пасля гэтага кіёск падчапіў пагрузчык і пачаў грузіць на платформу грузавіка. Завяршыўшы пагрузку, машына паехала на іншы канец горада.

Пры пагрузцы кіёска адна з паўтаралітровых бутэлек з вадой ўпала прама на галаву маладой прадаўшчыцы.

«Тое, што здарылася, мы расцэньваем як выкраданне чалавека. Думаю, што з гэтым павінны разбірацца праваахоўныя органы», - заявіў прадпрымальнік Яўген, які валодае кіёскам.

Адзначаецца, што прадпрымальніка аб зносе кіёска апавясцілі ўсяго два тыдні таму, наляпіўшы паперу з патрабаваннем і без якога-небудзь рашэння суда.

Прадпрымальнік адмовіўся выконваць распараджэнне, але адміністрацыя акругі вырашыла знесці кіёск прымусова па ўласнай ініцыятыве.

Звязда, 12 жніўня 2016
 
Дата публикации:12.08.2016
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
Омск Россия Предпринимательство Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме