
Сярод апытаных большая частка (71,5%) лічыць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы паступова паляпшаецца або стабільная. І толькі 12% рэспандэнтаў указваюць на яе пагаршэнне.
Пры адказе на пытанне "Як змянілася Ваша матэрыяльнае становішча за апошні год?" трэць удзельнікаў апытання (31%) палічылі, што іх матэрыяльнае становішча не змянілася, палова (49%) адзначыла яго паляпшэнне. На пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча ўказалі толькі 16% апытаных.
Звязда 23 верасня 2010