https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Склад удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу


У працы V Усебеларускага народнага сходу бяруць удзел 2,5 тыс. дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны — "самыя годныя прадстаўнікі, якія карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у сваіх калектывах і сярод насельніцтва", заявіў на пасяджэнні кіраўнік мандатнай камісіі, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык.
У складзе сходу 188 рабочых, 215 работнікаў сельскай гаспадаркі, 136 інжынерна-тэхнічных работнікаў, 540 прадстаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, 599 кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, 400 кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, 92 ваеннаслужачыя, 44 студэнты ВНУ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 49 прадпрымальнікаў, 80 пенсіянераў.

Найбольш шматлікая група дэлегатаў — людзі ва ўзросце ад 31 года да 60 гадоў (1.995 чалавек), тым, каму менш за 31 год, — 201 чалавек. 33% дэлегатаў — жанчыны.

Вышэйшую адукацыю маюць 2.105 дэлегатаў, вучоныя ступені прысуджаны 96 дэлегатам.

На сход былі вылучаны Аляксандр Лукашэнка, вышэйшыя службовыя асобы краіны, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання. Дэлегатамі сталі 528 дэпутатаў мясцовых саветаў, 951 прадстаўнік палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 569 дэлегатаў, ганаровыя званні маюць 135 чалавек.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:22.06.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:777
 
Ключевые слова:
Всебелорусское народное собрание Состав
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме