https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС правярае інфармацыю пра ўдзел беларускіх падлеткаў у ваенізаваных лагерах на тэрыторыі Расіі


Аб гэтым паведаміў 25 мая міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.
16 мая газета "Наша ніва" апублікавала на сваім сайце артыкул, у якім паведамлялася пра тое, што расійскія неанацысты, якія маюць досвед баявых дзеянняў у складзе незаконных узброеных фарміраванняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, праводзілі заняткі з падлеткамі з Беларусі. Тэкст суправаджаўся фотаматэрыяламі.

"Інфармацыя правяраецца. Пра вынікі пакуль рана гаварыць", — сказаў ён.

На пытанне, як будзе рэагаваць МУС у выпадку, калі расійскія нацыяналісты захочуць правесці ў Беларусі свой злёт, Шуневіч адказаў: "Аператыўнай інфармацыі, якая магла б сведчыць пра такі намер, мы не атрымалі. Калі хтосьці будзе праводзіць любое мерапрыемства з парушэннем дзейнага закона, мы будзем на гэта рэагаваць. Ёсць закон аб масавых мерапрыемствах, ён распаўсюджваецца на ўсіх. Калі такія мерапрыемствы будуць несанкцыянавана праходзіць, парушаючы наша заканадаўства ўнутранае, безумоўна, органы ўнутраных спраў будуць рэагаваць".

Адказваючы на пытанне, ці можа быць затрыманы ў Беларусі расійскі грамадзянін, які ваяваў ва Украіне на баку так званай ДНР, міністр заявіў: "Могуць затрымаць пры наяўнасці прававых падстаў".

У ліку такіх падстаў ён назваў распачынанне крымінальнай справы і аб`яўленне чалавека ў вышук. "Можа быць абраная мера стрымання і даручана нам, праваахоўным органам Беларусі, ажыццявіць яго затрыманне і гэтак далей. Калі такія акалічнасці будуць устаноўленыя — значыць, будзем рэагаваць. Калі такіх абставін не будзе, будзем рэагаваць з пункту гледжання магчымага парушэння нашага ўнутранага заканадаўства", — сказаў Шуневіч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2016
 
Дата публикации:25.05.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Неонацизм Военные лагеря Неациональная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме