https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікі перагавораў у Мінску абмяркоўвалі пытанне аб перамяшчэнні дзяцей-сірот з зоны канфлікту ва Украіне


Аб гэтым паведаміў 1 чэрвеня спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.
Удзельнікі перагавораў у Мінску паставілі пытанне аб магчымым перамяшчэнні дзяцей-сірот з зоны канфлікту ва Украіне.

"Яны абмяркоўвалі пытанне аб тым, што трэба прымаць рашэнне, - падкрэсліў Марцін Сайдзік. - Калі можна так сказаць, гэта абмен, перамяшчэнне дзяцей з АРДВ і АРЛВ (асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей.) ва Украіну і, можа быць, нават наадварот".

Марцін Сайдзік нагадаў, што гэта тэма ўзнімалася і ў час мінулага раўнда перагавораў. Размова ідзе як аб дзецях-сіротах, так і аб дзецях, якія разлучаны са сваімі бацькамі з-за ўзброенага канфлікту.

"Усе ўдзельнікі дамовіліся аб цесным супрацоўніцтве з экспертамі па гэтым пытанні", - адзначыў спецпрадстаўнік АБСЕ.

2 чэрвеня 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:635
 
Ключевые слова:
Украина Донецк Луганск Сепаратизм Война Дети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме