https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка архіваў, пісем і мінералаў Ігната Дамейкі з музея Горнай школы Парыжа пройдзе ў Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.
Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка напярэдадні пабываў ва ўніверсітэце і музеі Горнай школы Парыжа.

Дыпламат азнаёміўся з архіўнымі матэрыяламі, звязанымі з Ігнатам Дамейкам (асабістымі пісьмамі, мінераламі, якія ён перадаў Горнай школе Парыжа), а таксама з экспазіцыяй мінералагічнага музея, дзе знаходзіцца мінерал "Дамейкіт", названы ў гонар вядомага беларускага вучонага.

"Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ў Беларусі выстаўкі архіўных матэрыялаў, асабістых пісем і мінералаў Ігната Дамейкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Павел Латушка правёў перагаворы з віцэ-прэзідэнтам універсітэта і хавальнікам музея. Прадстаўнікі Горнай школы Парыжа з гордасцю падкрэслілі, што Ігнат Дамейка быў яе студэнтам у 1834-1837 гадах.

У сваю чаргу пасол праінфармаваў іх аб тым, як у Беларусі захоўваюць спадчыну знакамітага земляка, 200-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася пад эгідай ЮНЕСКА. Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць наладжвання кантактаў паміж геаграфічным факультэтам БДУ і Горнай школай Парыжа.

Ігнат Дамейка (1802-1889) нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета (цяпер гэта Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Гэта выдатны географ, геолаг, прыродазнавец і падарожнік.

6 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:576
 
Ключевые слова:
Ігнат Дамейка Музеи Минералогия Геология Естествознание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме