https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі пагранведамстваў краін СНД абмяркуюць меры па стабілізацыі становішча на знешніх межах дзяржаў Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.

18 чэрвеня ў Душанбэ адбудзецца 73-е пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі краін Садружнасці.

Перш за ўсё члены савета абмяркуюць развіццё становішча на знешніх межах дзяржаў — удзельніц СНД Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна і меры па яго стабілізацыі ў сувязі з ваенна-палітычнай сітуацыяй, што складваецца ў Афганістане.

Будзе прааналізаваны ход падрыхтоўкі і правядзення сумесных спецыяльных пагранічных аперацый у 2015 годзе і іх планавання на 2016 год, абмеркаванае пытанне аб сумеснай падрыхтоўцы фарміраванняў групоўкі пагранічных і іншых ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД, якая накіроўваецца для ўрэгулявання (ліквідацыі) крызіснай сітуацыі на знешніх межах.

Апрача таго, на пасяджэнні будуць абмеркаваныя план працы савета на 2016 год і план па рэалізацыі палажэнняў праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі на 2015—2019 гады. Будзе таксама ўдакладнены графік правядзення пасяджэнняў савета і папярэдні парадак дня наступнага пасяджэння СКПВ.

Членам савета будзе паведамлена аб праведзеных мерапрыемствах і прапанаваны аналіз выканання рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Савета камандуючых пагранічнымі войскамі.

Плануецца таксама абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы аховы межаў і кадравай дзейнасці.

У той жа дзень члены Савета камандуючых пагранічнымі войскамі возьмуць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Каардынацыя намаганняў і ўзаемадзеянне пагранічных і іншых ведамстваў у барацьбе з супрацьпраўнай дзейнасцю на знешніх межах дзяржаў — удзельніц СНД".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:15.06.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:909
 
Ключевые слова:
Граница Наркотрафик Содружество независимых государств Центральная Азия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме