https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманыя пад Гроднам расійскія сутэнёры маскіравалі заняцце прастытуцыяй экскорт-паслугамі


Следчыя органы падзяліліся падрабязнасцямі справы аб расійскіх сутэнёрах, затрыманых пад Гроднам.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, Гродзенскім міжраённым аддзелам СК распачатая крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 171 КК (падрыхтоўка да арганізацыі і выкарыстання заняцця прастытуцыяй, звязаная з вывазам за межы дзяржавы). 

22 красавіка каля 18 гадзін на аўтадарозе М6 Гродна — Мінск аператыўнымі супрацоўнікамі ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама былі затрыманыя два грамадзяніны Расіі 1985 года нараджэння. Яны завербавалі для заняцця прастытуцыяй і спрабавалі вывезці аўтамашынай у Яраслаўль дзвюх жыхарак Гродна 1984 і 1986 гадоў нараджэння. 

Падчас правядзення допытаў і іншых следчых дзеянняў следчыя ўстанавілі, што заняцце прастытуцыяй у Яраслаўлі маскіравалася аказаннем эскорт-паслуг. Палову заробленых ад супрацьпраўнай дзейнасці грошай жанчыны павінны былі перадаваць сутэнёрам, якія абавязаліся стварыць ім умовы для аказання сексуальных паслуг і забяспечваць кліентамі. 

Абодва расіяніны затрыманыя па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства. Вырашаецца пытанне абрання ў дачыненні да іх меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Аўтамабіль падазроных канфіскаваны і прызнаны рэчавым доказам.

Мінск, 24 красавіка 2015
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
 
Дата публикации:24.04.2015
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:918
 
Ключевые слова:
Криминал Проституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме