https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АДКБ апасаецца з`яўлення на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц арганізацыі баевікоў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Сірыі і Іраку


Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа 19 сакавіка ў Маскве.
"Сёння ніводная краіна не застрахавана ад таго, што на яе тэрыторыі могуць быць учынены тэрарыстычныя акты, у тым ліку каб адпомсціць за нейкія заявы палітыкаў, - сказаў Мікалай Бардзюжа. - Гэта праблема для ўсіх нас актуальная, тым больш што ў складзе баявых атрадаў Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта і "Талібан" ваюе шмат выхадцаў з Таджыкістана, Кыргызстана. Тое, што гэтыя асобы будуць вяртацца, і тое, што яны будуць гатовы са зброяй у руках выконваць заказы кіраўнікоў, у тым ліку па палітычнай дэстабілізацыі сітуацыі на постсавецкай прасторы, гэта адназначна".

Генеральны сакратар падкрэсліў, што АДКБ непакоіць дзейнасць тэрарыстычных экстрэмісцкіх арганізацый, у тым ліку іх спробы ажыццявіць экспансію ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. "Я маю на ўвазе вяртанне баевікоў у свае дзяржавы. Затрыманні тых, хто ваяваў у Сірыі і Іраку, ужо былі ў Таджыкістане, Кыргызстане і Расіі", - дадаў Мікалай Бардзюжа.

19 сакавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
ОДКБ Исламское государство Безопасность Терроризм Талибан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме