https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан


Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.
19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Астане са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым, з якім абмеркаваў стан і перспектывы двухбаковых адносінаў, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. 

Лукашэнка звярнуў увагу на прэзідэнцкую перадвыбарную кампанію, што праходзіць у Казахстане. "Вы ведаеце наша стаўленне да вас, ведаеце, што мы за вас вельмі хварэем і перажываем, жадаем вам перамогі. Я ведаю, што казахстанскі народ ставіцца да вас з найвышэйшай увагай і цеплынёй, і думаю, што пройдзе гэтая прэзідэнцкая кампанія. Але як бы яна ні склалася, нам трэба думаць аб будучыні", — сказаў Лукашэнка.

20 сакавіка ў Астане адбылася трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін "абмеркавалі гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні", паведамляе прэс-служба. Пасля сустрэчы кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з прадстаўнікамі СМІ. 

Лукашэнка паведаміў журналістам, што 19—20 сакавіка ў Астане прайшлі "прадуктыўныя сустрэчы" віцэ-прэм`ераў трох краін, "разлічаныя на зняцце тых складаных праблем, якія існуюць у адносінах паміж дзяржавамі". 

Акрамя таго, адбыліся двухбаковыя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана, Расіі і Казахстана, на якіх абмеркаваны комплекс пытанняў двухбаковых адносінаў.

Што да трохбаковай сустрэчы, то, паводле слоў Лукашэнкі, "кіраўнікі дзяржаў не абыходзілі ўвагай існуючыя праблемы, у тым ліку эканамічныя". "У 2014-м і пачатку 2015 года адзначаецца зніжэнне тавараабароту. Гэта нядобрая тэндэнцыя, хаця мы бачым прычыны. Мы абмяркоўвалі гэтыя праблемы і намячалі шляхі выхаду з гэтай сітуацыі. Ёсць складаныя пытанні, якія трэба вырашаць, але ёсць і простая формула для таго, каб тавараабарот унутры саюза рос, трэба гандляваць уласнымі таварамі", — заявіў Лукашэнка. "Арыентацыя на тое, каб унутраны рынак у саюзе запоўніць уласнымі таварамі, — гэта пытанне нумар адзін", — падкрэсліў ён. 

На сустрэчы былі таксама разгледжаны пытанні аб уваходжанні ў Еўразійскі эканамічны саюз новых членаў. "Мы адназначна пацвердзілі сваё жаданне, каб новыя члены нашага саюза прытрымліваліся тых класічных прынцыпаў, якія былі выпрацаваны першапачаткова трыма краінамі. Нам дорага каштавала фарміраванне гэтага саюза, таму новыя члены ўсё-такі павінны прытрымлівацца тых прынцыпаў, якія намі выпрацаваны", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ўдзельнікі трохбаковай сустрэчы не пакінулі без увагі і актуальныя пытанні палітычнага парадку дня, абмеркавалі ход працэсу ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, шэраг іншых праблем. 

"Вынікам нашай сустрэчы стала супадзенне пазіцый практычна па ўсіх кірунках далейшага ўзаемадзеяння. Мы намецілі канкрэтныя крокі па фарміраванні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам новых рэалій сусветнай кан`юнктуры і бягучай сітуацыі ў эканоміках нашых краін", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. 

Пасля заканчэння сустрэчы кіраўнікі дзяржаў наведалі бібліятэку першага прэзідэнта Казахстана, дзе Лукашэнку і Пуціну былі ўручаны электронныя чытацкія білеты.

Мінск, 20 сакавіка 2015
 
Дата публикации:20.03.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:830
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Мытны саюз Интеграция Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме