https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Следства паведаміла падрабязнасці справы аб буйной партыі фальшывых долараў у Віцебску


Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці паведаміла падрабязнасці справы аб буйной партыі фальшывых долараў.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Іна Гарбачова, днём 18 студзеня ў адно з аддзяленняў банка ў Віцебску двума непаўналетнімі 2002 і 2006 гадоў нараджэння для абмену былі пададзеныя тры банкноты вартасцю 100 долараў ЗША кожная.

Сапраўднасць перададзеных для абмену грашовых білетаў выклікала сумненне ў работнікаў банка, і ў аддзяленне была выклікана следча-аператыўная група. 

Экспертамі Віцебскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз падчас даследавання трох грашовых білетаў вартасцю 100 долараў ЗША ўстаноўлена, што гэтыя купюры выраблены не прадпрыемствам, якое выпускае грашовыя білеты і каштоўныя паперы ЗША. Пададзеныя на даследаванні грашовыя білеты выкананыя спосабам глыбокага друку з фотамеханічных друкаваных форм, серыйныя нумары і пячаць казначэйства выкананыя плоскім афсетным друкам.

Падчас апытання дзеці расказалі, што грашовыя білеты ім для абмену былі перададзеныя знаёмым маці аднаго з іх. 

Па адрасах, устаноўленых падчас апытання падлеткаў, следчымі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі праведзены агляды, падчас якіх было канфіскавана 477 грашовых білетаў вартасцю 100 долараў ЗША. 

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы знаёмы маці аднаго з дзяцей, раней судзімы за гандаль людзьмі і збыт наркатычных сродкаў, жыхар горада Віцебска 1978 года нараджэння. 

У дачыненні да падазронага Віцебскім гарадскім аддзелам СК распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 221 КК (фальшываманецтва ў асабліва буйным памеры). 

Крымінальная справа для далейшага расследавання перададзена ў следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2015
 
Дата публикации:21.01.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:839
 
Ключевые слова:
Віцебск Доллар Криминал Фальшивомонетничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме