https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літоўскія пагранічнікі затрымалі група нелегалаў, якія трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі


Як паведамляе партал Delfi.Lt, супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы затрымалі пецярых чачэнцаў у маршрутным аўтобусе.
Чацвёра з нелегалаў, якія трапілі ў Літву з Беларусі, у той дзень былі перададзеныя беларускім пагранічнікам, а пяты, які прад`явіў падроблены дакумент, — арыштаваны. 

Пагранічнікі Дзевянішскай заставы 31 снежня пры патруляванні ў раёне вёскі Рынджунай Шальчынінкайскага раёна выявілі сляды некалькіх чалавек, якія вялі на тэрыторыю Літвы з Беларусі. Пагранічнікі адсачылі іх да дарогі Кракунай — Дзевінішкес, у іх з`явілася падазрэнне, што парушальнікі маглі тут сесці ў аўтамабіль. 

Каля выезду з так званай Дзевянішскай пятлі пагранічнікі праверылі прыгарадны аўтобус і выявілі ў ім чачэнцаў, грамадзян Расіі, 20, 24 і 33 гадоў. У іх пашпартах не было шэнгенскіх віз, якія даюць права легальнага ўезду і знаходжання на тэрыторыі ЕС. 

Пяты пасажыр прад`явіў пагранічнікам пашпарт, выдадзены на імя грамадзяніна Славеніі 23 гадоў, а таксама ідэнтыфікацыйную картку асобы на імя той жа асобы. Паводле папярэдніх даных, абодва гэтыя дакументы — фальшыўкі.

БелаПАН
Мінск, 2 студзеня 2015
 
Дата публикации:02.01.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:774
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Граница Нелегалы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме