https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі спецслужбаў краін СНД правялі ў Бішкеку кансультацыі па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам


У Бішкеку 14 лістапада закончыліся штогадовыя Рэгіянальныя экспертныя кансультацыі прадстаўнікоў практычных падраздзяленняў па барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.
Абмеркаваныя праблемы процідзеяння гвалтоўнаму экстрэмізму і прафілактыкі радыкалізацыі насельніцтва з улікам сітуацыі, што складваецца ў краінах Садружнасці, а таксама пытанні ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзяржаў СНД падчас процідзеяння пагрозам бяспецы ў сувязі з дзейнасцю міжнародных тэрарыстычных арганізацый па прыцягненні грамадзян у іх рады. 

Падведзеныя вынікі працы часовай групы па маніторынгу сітуацыі ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, абумоўленай вывадам міжнародных сіл садзейнічання бяспецы з Афганістана. 

Разгледжаныя пытанні павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння пры ажыццяўленні міждзяржаўнага вышуку асоб, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай і экстрэмісцкай скіраванасці і хаваюцца ад крымінальнага пераследу або выканання прысуду. 

У межах удасканальвання ўзаемадзеяння з Інтэрполам, структурнымі падраздзяленнямі ААН і АБСЕ абмеркаваны праект АТЦ СНД "Узмацненне патэнцыялу праваахоўных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну па папярэджанні і барацьбе з тэрарызмам", рэалізацыя якога запланаваная найбліжэйшымі гадамі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
 
Дата публикации:14.11.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Экстремизм Радикализм Профилактика Содружество Независимых Государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме