https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэгулярнае ўжыванне чаю зніжае крывяны ціск


Навукоўцы прааналізавалі даныя 25 даследаванняў, у якіх вывучалася сувязь паміж чаем і артэрыяльным ціскам.
Яны вы­яві­лі: невялікая колькасць чаю не ўплывае на крывяны ціск. А вось доўгатэрміновае ўжыванне гэтага напою (на працягу 12 тыдняў і больш), як аказалася, вельмі карыснае для здароўя, перадае Scіence World Report.

У людзей, якія пілі чай на працягу як мінімум трох месяцаў, сісталічны артэрыяльны ціск знізіўся на 2,6 міліметра ртутнага слупка, а дыясталічны — на 2,2 міліметра.

Паводле слоў на­ву­коў­цаў, на­ват та­кое не­вя­лі­кае зні­жэн­не ціс­ку ста­ноў­ча ўплы­вае на здароўе сэрца. Падзенне сісталічнага ціску на 2,6 міліметра ртутнага слупка змяншала рызыку развіцця інсульту на 8%, смяротнасць ад ішэмічнай хваробы сэрца на 5% і смяротнасць у цэлым — на 4%. Карысней за ўсё быў зялёны чай. Адразу за ім ішоў чорны. Нягледзячы на выяўленую сувязь, даследчыкі не змаглі вызначыць аптымальную колькасць кубкаў. Аднак папярэднія даследаванні паказалі: трэба рэгулярна выпіваць 3-4 кубкі чаю за дзень.

Звязда, 28 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:28.10.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:600
 
Ключевые слова:
Гарбата Куфэрак здароўя Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме