https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску самая высокая сярэдняя зарплата ў верасні 2014 года была ў работнікаў у сферы вылічальнай тэхнікі — 17.296.959 рублёў


Пра гэта паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Мінімальная зарплата была ў работнікаў сферы аказання сацыяльных паслуг — 4.701.617 рублёў. 

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—верасні склала 7 млн. 856,9 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 8 млн. 173,6 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні са жніўнем 2014 года на 0,9%, або на 70 тыс. рублёў. 

Рэальная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—верасні ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам павялічылася на 2,7%, у верасні ў параўнанні са жніўнем 2014 года — зменшылася на 0,3%. 

У верасні ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 7 млн. 678,4 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 109,9 тыс., на транспарце і ў сувязі — 8 млн. 325,7 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 6 млн. 832,1 тыс. У адукацыі — 5 млн. 110,5 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 393,5 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 6 млн. 561,7 тыс. рублёў.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у верасні склалася ў памеры 6 млн. 76,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў ахове здароўя — 6 млн. 134,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 8 млн. 27,1 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 млн. 797,3 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:30.10.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:752
 
Ключевые слова:
Статистика Зарплата Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме