https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аферысты за месяц падманулі ў сацсетках амаль 90 мінчукоў


У РУУС Мінска ў ліпені звярнуліся 89 мінчан, якіх у сацсетках падманулі ашуканцы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Усе пацярпелыя планавалі набыць тавары ці замовіць паслугі анлайн. З гэтай мэтай мінчане выкарыстоўвалі адпаведныя дадаткі ў сацсетках. Пацярпелыя выбіралі анлайн-крамы, старонкі якіх выклікалі давер мноствам падпісчыкаў і станоўчых водгукаў, уносілі перадаплату або аплачвалі цалкам абраны тавар ці паслугу, пасля чаго прадстаўнікі крамы пераставалі выходзіць на сувязь. У многіх выпадках старонка інтэрнэт-крамы пасля аплаты была выдаленая.

Жыхарка Заводскага раёна, напрыклад, убачыла ў Instagram рэкламу аб продажы дарагога тэлефона коштам удвая ніжэйшым за рынкавы. Мінчанка ўнесла перадаплату больш за Br700, пасля чаго ілжэпрадавец выдаліў перапіску.

Міліцыя папярэджвае, што не варта згаджацца на падазроныя анлайн-прапановы аб куплі тавараў па занадта нізкай цане, пералічваць грашовыя сродкі да атрымання тавару і пераходзіць па спасылках, якія дасылаюць незнаёмцы.

Звязда, 2 жніўня 2023
 
Дата публикации:02.08.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Соцсети Криминал Мошенничество Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме