https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае важнасць павышэння мабільнасці беларускай арміі


На гэты факт Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 8 ліпеня ў час наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы агледзеў парк баявых машын, дзе азнаёміўся з яго аснашчэннем і станам тэхнікі, перспектывамі яго ўдасканалення. Прэзідэнт паглядзеў, як арганізавана работа па тэхнічным абслугоўванні і рамонце ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларускую армію неабходна аснашчаць мабільнымі сродкамі. Прэзідэнту быў прадэманстраваны адзін з узораў такіх машын, якія збіраюцца на Мінскім заводзе колавых цягачоў з выкарыстаннем расійскіх камплектуючых. Прэзідэнт даручыў максімальна лакалізаваць вытворчасць такой тэхнікі ў Беларусі, звярнуўшы пільную ўвагу на якасць. "Такія машыны нам патрэбны для павышэння мабільнасці арміі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - ППА добра, але не дай бог нас не падстрахуюць са спіны браты, і нам давядзецца весці вайну самім". Аляксандр Лукашэнка лічыць гэта перспектыўным узбраеннем.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся тэрмінамі мадэрнізацыі тэхнікі, якая знаходзіцца на балансе ў часцях Узброеных Сіл. Як было даложана Прэзідэнту, гэта работа завершыцца ў 2017-2018 гадах. Цяпер ажыццяўляецца праверка стану тэхнікі.

8 ліпеня 2014, Віцебск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:851
 
Ключевые слова:
Военная техника Национальная безопасность Армия Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме