https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыняты дадатковыя меры па захаванні рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Сіньша" (Віцебская вобласць)


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 673 ад 12 ліпеня бягучага года.
"Дакументам прадугледжана ўвядзенне забароны на правядзенне ў "Сіньшы" высечкі галоўнага карыстання, а таксама высечкі абнаўлення і перафарміравання", - расказала кансультант аддзяла зямель і ландшафтаў упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Трафімовіч. З-за высокага класа пажарнай небяспекі зямель ляснога фонду заказніка на яго тэрыторыі ўводзіцца забарона на спальванне пасечаных астаткаў пры правядзенні лесасечных работ і іншых работ па высечцы драўнінна-хмызняковай расліннасці. Таксама ў заказніку нельга будзе ажыццяўляць разведку і здабычу карысных выкапняў.

Паколькі тэрыторыя "Сіньшы" выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйных мэтах, пастановай уводзіцца забарона на прамысловую лоўлю рыбы невадамі і іншымі адцэджваючымі прыладамі рыбалоўства. Цяпер прамысловая лоўля рыбы забаронена толькі на азёрах Валоба, Сіньша, Астраўцы і Плеса. Дадаткова ўводзяцца забароны на высаджванне ў заказніку лясных культур з выкарыстаннем нехарактэрных для тэрыторыі Беларусі (інтрадуцыраваных) парод дрэў, зарыбленне чужароднымі відамі рыб, а таксама ўвядзенне ў прыродныя экасістэмы чужародных відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін. "Гэта мера прадыктавана існуючай верагоднасцю выцяснення чужароднымі відамі карэнных і далейшай трансфармацыяй экасістэм", - дадала Таццяна Трафімовіч.

Перад падрыхтоўкай пастановы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правяла навукова-даследчую работу па абследаванні прыродных комплексаў і аб`ектаў заказніка.

Вынікі даследаванняў паказалі, што на тэрыторыі "Сіньшы" зарэгістравана 497 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, што складае 28 працэнтаў ад агульнай колькасці відаў флоры Беларусі. Своеасаблівая і малапарушаная флора заказніка характарызуецца прысутнасцю ўнікальных відаў, сярод якіх 11 - уключаны ў Чырвоную Кнігу Беларусі, 2 - у дадатак да Бернскай канвенцыі, 7 - у дадатак Канвенцыі CITES, 125 - у Еўрапейскі чырвоны спіс раслін.

На тэрыторыі заказніка сустракаецца 43 віды птушак, маючых агульнаеўрапейскую прыродаахоўную значнасць (SPEC). Сярод іх - арлан-белахвост, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення ў Еўропе. У складзе фаўны асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі налічваецца 22 віды дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную Кнігу Беларусі, 9 - у Чырвоны спіс МСАП, 19 - у дадатак Канвенцыі CITES, 70 - у дадатак Бонскай канвенцыі. У час даследаванняў выяўлены новыя мясціны, якія насяляюць дзікія жывёлы і дзе растуць дзікарослыя расліны, якія адносяцца да рэдкіх відаў.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Сіньша" ўтвораны ў 1996 годзе на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл.

16 ліпеня 2014, Мінск
Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1042
 
Ключевые слова:
Віцебск Сіньша Заказник Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме