https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе павялічыць пастаўкі лекавых сродкаў у Туркменістан


Аб гэтым паведаміў 21 траўня міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне дэпутата Мікалая Іванчанкі.
"Мы сустракаліся з міністрам аховы здароўя Туркменістана. Мы абмяркоўвалі паскарэнне доступу нашых лекавых сродкаў на іх тэрыторыю і магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў на іх тэрыторыі, а таксама гаварылі аб павелічэнні паставак нашых лекавых сродкаў", - сказаў міністр.

Васіль Жарко дадаў, што з туркменскім бокам дасягнуты дамоўленасці аб абмене дэлегацыямі, каб якраз павялічыць аб`ём паставак і адкрыць СП.

Акрамя таго, міністр паведаміў, што вельмі вялікая колькасць студэнтаў з Туркменістана навучаюцца ў беларускіх медыцынскіх ВНУ.

21 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1174
 
Ключевые слова:
Образование Туркменистан Здравоохранение Фармацевтика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме