https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва прадпрыемстваў на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пачнецца ў 2014 годзе


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Андрэй Губкін.
Цяпер вядзецца паэтапнае праектаванне магістральнай, транспартнай і інжынернай інфраструктур. "Узвядзенне вытворчасцей Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пачнецца ў наступным годзе. Гэта вельмі вялікі зямельны ўчастак, асваенне якога зойме гады і будзе ісці паэтапна", - сказаў Андрэй Губкін.

Сёння старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура сустрэўся з кітайскімі журналістамі, якія прыехалі ў Беларусь па праекту "Спасціжэнне Кітая праз новы шаўковы шлях - міжнародны медыятур". Гэты праект рэалізуецца з мэтай развіцця эканамічнага, гандлёвага і культурнага супрацоўніцтва паміж правінцыяй Чунцын і краінамі, праз тэрыторыю якіх праходзіць міжнародная еўразійская транскантынентальная чыгуначная магістраль Чунцын - СУАР (КНР) - Еўропа.

Гаворачы аб супрацоўніцтве Мінскай вобласці з Кітаем, Барыс Батура адзначыў, што найбольш буйным сумесным праектам з`яўляецца ўзвядзенне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. "У бягучым годзе пачнецца падрыхтоўка пляцовак пад будучыя вытворчасці. Ужо амаль 15 рэзідэнтаў прэтэндуюць на работу на тэрыторыі індустрыяльнага парку. У асноўным вытворчасці ў галіне электронікі, дакладнага машынабудавання, фармацыі", - сказаў ён.

Кітайска-беларуская кіруючая кампанія па развіццю індустрыяльнага парку была заснавана 28 жніўня 2012 года кітайскай інжынірынгавай кампаніяй САМСЕ, якой належыць 60 працэнтаў акцый, Мінскай вобласцю з доляй 30 працэнтаў і ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" (10 працэнтаў).

Кітайскімі акцыянерамі была падрыхтавана канцэпцыя генеральнага плана парку, якая па заказу сумеснай кампаніі адаптавана да беларускага заканадаўства. Генеральны план зацверджаны пастановай Савета Міністраў 4 чэрвеня 2013 года. Генеральным планам вызначаны першы этап будаўніцтва парку, які складаецца з дзвюх пляцовак: паўночная (прамыслова-лагістычная пляцоўка, 887 га) і паўднёвая (адміністрацыйна-жылая, 234 га).

Для прыцягнення іншых інвестараў запушчаны ў работу інтэрнэт-сайт індустрыяльнага парку, падрыхтаваны прэзентацыйны ролік, брашуры на англійскай, рускай, кітайскай мовах, праводзяцца прэзентацыіі на розных пляцоўках Беларусі, Кітая і іншых краін.

Адказваючы на пытанні кітайскіх журналістаў, Андрэй Губкін адзначыў, што Кітайска-беларускі індустрыяльны парк мае значныя падатковыя льготы, і месца для яго будаўніцтва выбрана невыпадкова. "Праз тэрыторыю парку праходзяць два транс`еўрапейскія транспартныя аўтамабільныя калідоры, побач чыгунка і аэрапорт. Непадалёку Мінск з высокакваліфікаванымі інжынернымі кадрамі і буйны машынабудаўнічы цэнтр - Жодзіна".

30 жніўня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2013
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Разное
Просмотров:1147
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Инновации Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме