https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсцім раёне знойдзены расіянін і "БМВ", на якім ён незаконна перасёк мяжу, пашкодзіўшы шлагбаумы ў пункце пропуску, паведамілі ва УУС


У Брэсцкім раёне 22 студзеня памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі знойдзены вадзіцель і "БМВ-3", на якім ён незаконна перасёк мяжу, пашкодзіўшы шлагбаумы ў пункце пропуску "Дамачава".
Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, аўтамабіль быў знойдзены ў 16.15 у вёсцы Гута ў двары аднаго з дамоў. Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група Брэсцкага РАУС.

21 студзеня ў 8.11 у Брэсцкі РАУС ад старшага змены аддзялення пагранічнага кантролю (АПК) "Дамачава" паступіла інфармацыя, што ў 7.58 з боку Польшчы без праходжання пагранічнага і мытнага кантролю, пашкодзіўшы  шлагбаумы, на тэрыторыю Беларусі накіравалася аўтамашына "БМВ-3" цёмнага колеру 2006 года выпуску. Яе нумар NDMX 100. Паводле наяўных звестак, за рулём транспартнага сродку знаходзіўся грамадзянін Расіі 1989 года нараджэння.

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці быў уведзены план "Перахоп".

Ларыса Шыганава, БелаПАН
Брэст, 22 студзеня 2013
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:1304
 
Ключевые слова:
Пограничный контроль План "Перехват" Брэст Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме