https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якія ўзбуджальнікі цяпер выклікаюць пнеўманію, расказала эпідэміёлаг


Частка - гэта вірусныя пнеўманіі і пераважная большасць - каранавірус. Але частка - бактэрыяльныя.
Якія ўзбуджальнікі цяпер выклікаюць пнеўманію, расказала намесніца галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч у праекце "Краіна гаворыць" на тэму "Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў".

Паводле яе слоў, сітуацыя па пнеўманіях сярод насельніцтва патрабуе асаблівай увагі. "У частцы ўзбуджальнікаў мікаплазма - гэта адзін з узбуджальнікаў. У той жа час вірусныя пнеўманіі рэгіструюцца", - сказала яна.

Ала Дашкевіч растлумачыла, што клінічнымі пратаколамі вызначана, у якіх выпадках урач бярэ матэрыял для лабараторнага даследавання. "Гаворачы аб тых пнеўманіях, у адносінах да якіх праведзены лабараторныя даследаванні і атрыманы вынікі, частка з іх - гэта вірусныя пнеўманіі і пераважная большасць - каранавірус. Але частка з іх - бактэрыяльныя", - адзначыла яна.

Намесніца галоўнага ўрача дадала, што шмат залежыць ад таго, як бярэцца матэрыял, у якія тэрміны, ці былі да гэтага назначаны антыбактэрыяльныя прэпараты.

Што датычыцца мікаплазмы, Ала Дашкевіч звярнула ўвагу, што любая інфекцыя характарызуецца перыядам павышанай захваральнасці і бягучы год - такі год для гэтага ўзбуджальніка. Ніякіх асаблівасцей спецыялісты не адзначаюць.

28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.10.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Пневмония Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме