https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слуцкі сыраробны камбінат створыць вытворчасць хуткарастваральнага сухога малака


ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у бліжэйшай перспектыве рэалізуе інавацыйны для Беларусі праект — стварэнне вытворчасці хуткарастваральнага сухога малака. Пра гэта часопісу «Эканоміка Беларусі» распавялі на прадпрыемстве.
Новая вытворчасць дасць магчымасць не толькі павялічыць выпуск канкурэнтаздольнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, але і пастаўляць яе на экспарт.

«Слуцкія сыраробы сёння крочаць выразна ў нагу з часам, нарошчваючы свой экспартны патэнцыял, не забываючы аб распрацоўцы новых відаў прадукцыі, якая не будзе саступаць па якасці заходнім аналагам», — адзначылі на прадпрыемстве.

Слуцкі сыраробны камбінат — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, якія займаюцца перапрацоўкай малака. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць у суткі 150 т сухіх малочных прадуктаў, 130 т  масла і 130 т сыру.

Звязда, 5 красавіка 2023
 
Дата публикации:05.04.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Молочная промышленность Слуцк Импортозамещение Инновации Сухое молоко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме