https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Мяне ўгаворвалі прадаць і закрыць прадпрыемствы". Аляксандр Лукашэнка расказаў, як і навошта Беларусь захавала сваю мікраэлектроніку


Прэзідэнт Беларусі на базе холдынга "Планар" сабраў нараду аб перспектывах развіцця мікраэлектронікі.
Перад нарадай Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай холдынга і перспектывамі яго развіцця. На прадпрыемстве Прэзідэнту прадэманстравалі распрацоўкі оптыка-механічнага прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання, якое пабудавана з выкарыстаннем лазерных тэхналогій.

Адкрываючы нараду, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння развіццю мікраэлектронікі ў свеце, у тым ліку на постсавецкай прасторы, удзяляецца вялікая ўвага.

"Не асноўныя прычыны, але немалаважныя - барацьба за гэтыя вытворчасці і рынкі з`яўляецца прычынай ваенных сутыкненняў. Настолькі важны гэты спектр і частка эканомікі. І я хацеў бы сёння разам з вамі прадметна абмеркаваць далейшую стратэгію і тактыку развіцця айчыннай мікраэлектронікі", - сказаў беларускі лідар.

"Месца сённяшняй нашай сустрэчы сімвалічнае і гістарычнае. Менавіта тут, на "Планары", у 60-я гады мінулага стагоддзя быў створаны мозг і сэрца мікраэлектронікі Савецкага Саюза", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым таксама згадаў незвычайную гісторыю. Знакаміты ўраджэнец Беларусі нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў неяк расказваў, што ў 1980-я гады сустракаўся з міністрам электроннай прамысловасці СССР Уладзіславам Калеснікавым і той прызнаваўся: "Прачнуўся сёння ў халодным поце, прыснілася, што "Планара" няма, а калі няма "Планара" - няма больш у СССР электроннай прамысловасці".

"Гэтым усё сказана. Гэта было сапраўды сэрца электроннай прамысловасці. Тут былі сканцэнтраваны асноўныя мазгі электроннай прамысловасці Савецкага Саюза. Гэта была абсалютная праўда, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Калі стваралася гэта прарыўная галіна, інтэлектуальна і фінансава яе маглі пацягнуць Амерыка, Савецкі Саюз і Японія". Тады ў нас працавалі яшчэ сумежныя прадпрыемствы (у Расіі, Прыбалтыцы), але мазгавы цэнтр, сэрца было тут - у Беларусі".

У ліхія гады перабудовы і постперабудовы захаваць гэты здабытак, нават не нацыянальны, а сусветны, удалося толькі Беларусі, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Я добра памятаю, як мяне ўгаворвалі прадаць, закрыць гэтыя прадпрыемствы: купім, завязём усё з Захаду. Дзякуй богу, як бы гэта ні было цяжка, краіна захавала і "Планар", і "Інтэграл", і БелОМА, і "Гарызонт", і віцебскі "Маналіт". Але самае галоўнае - навуковую інфраструктуру ў гэтай навукаёмістай галіне. 30 гадоў мінула. Мы бачым што? У барацьбе за перадзел свету вызначальнае значэнне маюць тэхналогіі. Той, хто валодае імі, здольны не толькі выстаяць, але ўстанавіць у будучым свае правілы гульні. Так званы цывілізаваны, дэмакратычны заходні свет без усялякага сораму выкарыстоўвае тэхналагічныя рычагі ўздзеяння, уводзячы санкцыі, спрабуючы паставіць на калені непажаданыя дзяржавы - сваіх канкурэнтаў", - заўважыў Прэзідэнт.

Але навука не стаіць на месцы, навукоўцы кааперуюцца. У развіцці мікраэлектронікі ўжо нельга толькі канкурыраваць і замыкацца ў нацыянальных граніцах, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Беларускія вытворцы і сёння займаюць сваю нішу на сусветным рынку. І гэта нягледзячы на глабальны трэнд у бок ужо нават не мікра-, а нанаэлектронікі, калі з`явіліся некалькі ігракоў, якія валодаюць тэхналогіямі каля чатырох нанаметраў. Нашы даволі буйныя мікрасхемы застаюцца запатрабаванымі. Яны надзейныя, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але, як я разумею, нам трэба ад гэтых вялікіх мікрасхем рухацца ў гэты бок - у гэтыя маленькія нанаметры".


17 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:470
 
Ключевые слова:
Технологии Наноэлектроника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме