https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ціханоўскай — 15 гадоў калоніі, Латушку — 18. У Мінску вынеслі прысуд па справе каардынацыйнай рады


Мінскі гарадскі суд прысудзіў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, Паўла Латушку — да 18, паведамляецца з залы Мінскага гарадскога суда.
Ціханоўская, па рашэнні суда, павінна адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Усе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве такім фармаваннем; публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі, распаўсюдзе матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі.

Яны таксама прызнаныя вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб.

Звязда, 6 сакавіка 2023
 
Дата публикации:06.03.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:566
 
Ключевые слова:
Координационный совет Беспорядки Цветные революции Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме