https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гараскоп стрыжак на ліпень


Як пэўна выбраць дзень для візіту да цырульніка, каб стрыжка прынесла вам здароўе, поспех і даўгалецце.
1 ліпеня. Стрыжка валасоў у гэты дзень можа значна пагоршыць стан вашага здароўя. Сёння лепш пазбягаць змен знешняга выгляду.

2 ліпеня. Гэты дзень быццам бы створаны для візіту да цырульніка. Зробленая сёння стрыжка прыцягне паляпшэнне фінансавага стану, павелічэнне маёмасці і прыхільнасць кіраўніцтва.

3 ліпеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, бо могуць узнікнуць праблемы ў розных галінах жыцця. Негатыўныя звычкі і заганы праявяцца ў поўнай меры, узрасце цяга да алкаголю, а магчымасць кантраляваць свае эмоцыі, наадварот, зменшыцца.

4 ліпеня. Добры дзень для наведвання цырульні. Сённяшняя стрыжка прыцягне поспех і дабрабыт.

5 ліпеня. Стрыжка валасоў у гэты дзень можа пагоршыць ваша здароўе. Сёння лепш пазбягаць змянення знешняга выгляду.

6 ліпеня. У выніку стрыжкі валасоў ці стварэння прычоскі вы прывабіце да сябе радасць і шчасце.

7 ліпеня. Сёння вельмі неспрыяльны дзень для наведвання цырульні. Стрыжка валасоў можа прыцягнуць да чалавека мноства праблем і хвароб.

8 ліпеня. Стрыжка ў гэты дзень прывядзе да павелічэння маёмасці, кар`ернага росту і поспеху.

9 ліпеня. Сёння можаце смела накіроўвацца да цырульніка: стрыжка зменіць да лепшага ўсё ваша жыццё. У бліжэйшыя месяцы пачнуць адбывацца станоўчыя змены ў асабістым жыцці, кар`еры і стане здароўя.

10 ліпеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету. У вас абвострыцца інтуіцыя і ўзмоцніцца праніклівасць розуму.

11 ліпеня. Добры дзень для наведвання цырульні. Сённяшняя стрыжка прыцягне ўдачу і дабрабыт.

12 ліпеня. Вельмі дрэнны дзень для стрыжкі валасоў: могуць узнікнуць розныя захворванні. Калі вы хочаце пазбегнуць праблем са здароўем — устрымайцеся ад наведвання цырульні.

13 ліпеня. Згодна з усходнімі павер`ямі, стрыжка ў гэты дзень прываблівае злых духаў, што можа адбіцца на здароўі і дабрабыце. Таму лепш змяненне свайго знешняга выгляду адкласці на іншы дзень.

14 ліпеня.
Добры дзень для наведвання цырульні. Сённяшняя стрыжка спрыяе ўдачы і дабрабыту.

15 ліпеня. У гэты дзень стрыжка валасоў можа павялічыць вочны ціск, што прывядзе да пагаршэння зроку, запалення ці абвастрэння вочных хвароб.

16 ліпеня. Сённяшняя стрыжка зробіць вас не толькі больш прывабнымі, але і прыцягне ўдачу.

17 ліпеня. Стрыгчы валасы сёння непажадана: можна "адрэзаць" сваю ўдачу.

18 ліпеня. У гэты дзень спробы стварыць прычоску, якая вас упрыгожвае, будуць паспяховымі. Пасля сённяшняй стрыжкі валасы могуць пачаць крыху завівацца.

19 ліпеня. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы стануць танчэйшымі. Затое будуць марудна адрастаць, і форма, створаная цырульнікам, захаваецца надоўга. Магчыма, зменіцца і колер валасоў: яны стануць крыху цямнейшымі.

20 ліпеня. Калі пастрыгчыся ў гэты дзень, то валасы будуць лепш расці, стануць больш густымі і пышнымі. Але памятайце, што сёння супрацьпаказана хімічнае ўздзеянне на валасы (фарбаванне, завіўка). Складаная ўкладка, зробленая ў гэты дзень, пратрымаецца нядоўга.

21 ліпеня. Сённяшняе наведванне цырульні прынясе вам радасць і адновіць душэўную раўнавагу. Гэта адаб`ецца і на валасах: пасля стрыжкі яны стануць гусцейшымі.

22 ліпеня.
У гэты дзень наведванне цырульні станоўча адаб`ецца не толькі на вашай знешнасці, але і на фінансавым становішчы. Сённяшняя стрыжка прыцягне ў ваша жыццё багацце і дастатак.

23 ліпеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету. У вас абвострыцца інтуіцыя і ўзмацніцца праніклівасць розуму.

24 ліпеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, інакш могуць узнікнуць праблемы ў розных галінах жыцця. Негатыўныя звычкі і заганы праявяцца ў поўнай меры, узрасце цяга да алкаголю, а магчымасць кантраляваць свае эмоцыі, наадварот, зменшыцца.

25 ліпеня. Сёння выдатны дзень для візіту да цырульніка: стрыжка прынясе вам здароўе і даўгалецце.

26 ліпеня. У гэты дзень стрыжка валасоў можа павялічыць вочны ціск, што прывядзе да пагаршэння зроку, запалення ці абвастрэння вочных хвароб.

27 ліпеня.
Выдатны дзень для стрыжкі валасоў. Вынік працы цырульніка пераўзыдзе самыя смелыя чаканні, і навакольныя ацэняць ваша аблічча.

28 ліпеня. Сёння можаце смела накіроўвацца ў цырульню. Змены знешняга выгляду прынясуць удачу і дабрабыт.

29 ліпеня. Сённяшні дзень выдатна падыходзіць для змены іміджу. Зробленая сёння стрыжка ўзбагаціць вас не толькі эстэтычна, але і практычна: ваша фінансавае становішча палепшыцца.

30 ліпеня. Стрыжка можа прынесці дыскамфорт, выклікаць пачуццё тугі і хваробы горла.

31 ліпеня. Стрыжка прынясе вастрыню пачуццяў, палепшыць праніклівасць розуму і вашы магчымасці прадбачыць.

Падрыхтавала Алена Кравец
Звязда, 1 ліпеня 2011
 
Дата публикации:01.07.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2988
 
Ключевые слова:
Календарь стрижек на июль Гороскоп Здоровье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме