https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы са Штэфанам Фюле і Хельгай Шміт


24 чэрвеня ў Бруселі адбыліся перамовы лідара руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Хельгай Шміт.
Як паведамляе прэс-служба руху "За Свабоду", "падчас сустрэч размова ішла аб тым, што кантакты ЕС з беларускімі ўладамі магчымыя толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі палітзняволеных". "Суразмоўцы адзначылі, што далейшы дыялог павінен адбывацца пры ўмове станоўчых крокаў афіцыйнага Мінска згодна з "дарожнай картай". "Гэта павінны быць канкрэтныя меры па эканамічнай лібералізацыі і грамадска-палітычнай дэмакратызацыі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Удзельнікі перамоў таксама згадзіліся з тым, што дэмакратычным дзяржавам неабходна праводзіць адзіную палітыку адносна ўладаў Беларусі і што беларускай дэмакратычнай грамадскасці неабходна выпрацаваць сумесную пазіцыю. "У Беларусі не будзе шансаў захаваць незалежнасць і пабудаваць дэмакратыю без унутранага дыялогу ў краіне", — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Мілінкевіч "падкрэсліў неабходнасць еўрапеізацыі Беларусі праз адукацыйныя, інфармацыйныя праекты і праграмы абмену", адзначаюць у прэс-службе руху "За Свабоду".

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:25.06.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1922
 
Ключевые слова:
"Европеизация Беларуси" Экспорт демократии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме