https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


10 сакрэтаў шчаслівага жыцця


Дзесяць правілаў, якія дапамагаюць чалавеку адчуваць сябе шчаслівым, сфармулявалі брытанскія вучоныя з ініцыятыўнай групы руху Асtіоn fоr Hарріnеss, паведамляе Thе Dаіlу Tеlеgrарh.
Сваёй задачай арганізацыя вызначыла стварэнне масавага глабальнага руху з мэтай кардынальнага змянення стылю жыцця сучаснага грамадства.

"Нягледзячы на матэрыяльны прагрэс, дасягнуты індустрыяльным светам, людзі не сталі больш шчаслівымі, наадварот, у іх з`явіліся новыя турботы і расчараванні. Мэта нашага руху — змяніць гэту нездаровую сітуацыю", — паведамляюць прадстаўнікі руху.

"Рэцэпт шчасця":

1. Не рабіць паспешлівых высноў.
2. Не драматызаваць.
3. Не прыдумваць правіл.
4. Не карыстацца стэрэатыпамі і не навешваць ярлыкоў.
5. Не быць перфекцыяністам (перфекцыянізм — імкненне да дасканаласці).
6. Не абагульняць.
7. Не прымаць блізка да сэрца.
8. Не ісці на повадзе ў эмоцый.
9. Не паддавацца апатыі.
10. Не жыць мінулым.

Псіхолагі сцвярджаюць, што гэтыя няхітрыя парады дапамогуць пазбавіць штодзённасць ад лішніх перажыванняў і адчуваць сябе больш камфортна.

Таксама брытанскія вучоныя раяць "прымаць сябе такім, які вы ёсць, не зацыкліваючыся на ўласных заганах", і ўступіць у якую-небудзь арганізацыю, каб "адчуваць сябе часткай цэлай супольнасці".

Падрыхтавала Вольга Кулінковіч
Звязда, 13 траўня 2011
 
Дата публикации:13.05.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2228
 
Ключевые слова:
Стиль жизни Депрессия Асtіоn fоr Hарріnеss
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме