https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрапейцы лепш адчуваюць салодкі смак


На адчувальнасць да салодкага смаку ўплывае дыета, гармоны, некаторыя іншыя фактары, але не апошнюю ролю, як высветлілася, іграе і паходжанне чалавека.
Даследчыкі з Нацыянальнага інстытута глухаты і іншых камунікатыўных растройстваў (NІDСD) папрасілі 144 чалавек паспытаць 9 раствораў, кожны з якіх меў пэўную канцэнтрацыю цукру. Потым добраахвотнікі павінны былі размясціць іх па павелічэнню салодкасці. Такім чынам вучоныя змаглі вызначыць для кожнага чалавека не толькі ніжнюю мяжу адчувальнасці да салодкага, але і здольнасць адчуваць розніцу паміж асобнымі растворамі.

Са 144 удзельнікаў 92 былі еўрапейцамі, 37 азіятамі і 15 афрыканцамі. Высветлілася, што найбольшай адчувальнасцю да салодкага валодаюць еўрапейцы (максімальная розніца складае каля 16 працэнтаў).

Даследчыкі зверыліся з базай звестак і вызначылі, што ў еўрапейцаў часцей прысутнічалі абедзве варыяцыі гена, адказныя за адчуванне салодкага. У людзей з Азіі і Бліжняга Усходу яны сустракаліся радзей, а найменш варыяцый сустракалася ў тых, чыі продкі пражывалі ў Афрыцы. "Людзі, якія вывучаюць рацыён харчавання і эвалюцыю, мяркуюць, што ўся справа ў паходжанні. Большасць самых салодкіх раслін знаходзіцца ў трапічных рэгіёнах. Паўночныя шыроты бедныя на іх, таму нашым продкам неабходна было як след пастарацца, каб знайсці крыніцу калорый. Як вынік — у жыхароў Еўропы ў ходзе эвалюцыі выпрацавалася і замацавалася большая адчувальнасць да салодкага", — сцвярджае адзін з аўтараў работы Дэніс Драйна.

Падрыхтавала Іна Арэхава
Звязда
25 студзеня 2011
 
Дата публикации:26.01.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:3216
 
Ключевые слова:
Генетика Расовые различия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме