https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вучоныя вызначылі самыя цяжкія дзень і гадзіну рабочага тыдня


Ну думку брытанскіх вучоных, самы напружаны момант тыдня для офісных работнікаў прыпадае на 10 гадзін раніцы аўторка, паведамляюць інфармагенцтвы.
Брытанская кампанія Mіchael Page правяла апытанне, у якім прынялі ўдзел 3 тыс. чалавек ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Палова з апытаных прызнала, што пік стрэсу прыпадае на сярэдзіну раніцы аўторка, калі навальваецца мноства задач. Гэта тлумачыцца тым, што панядзелак работнікі праводзяць у больш-менш расслабленым пасля выхадных стане, а вось у аўторак даводзіцца вырашаць усе праблемы, што ўтварыліся за гэты час, з чым звязаны і высокі ўзровень стрэсу.

Пры гэтым для 75 працэнтаў удзельнікаў даследавання спад наступае ўжо да 11:16 раніцы. Чатыры з дзесяці апытаных, карыстаючыся выпадкам, абвінавацілі ў стрэсах цяжкія нагрузкі, трое з дзесяці скардзяцца на начальства як крыніцу напружання, кожны шосты незадаволены няўважлівасцю калег. "Відаць, наша работа — асноўная прычына стрэсу ў жыцці. Нават дробязі накшталт завісання камп`ютара могуць выбіць з каляіны", — адзначаюць даследчыкі.

Звязда
1 лютага 2011

 
Дата публикации:01.02.2011
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:1842
 
Ключевые слова:
Работоспособность Здоровье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме