https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новы від паслуг


У апошнія тыдні ў краінах Захаду назіраецца бум на новы від паслуг - пракат сяброў. Сярэдні кошт арэнды сябра складае $60 за гадзіну.
Як паведамляюць сацыёлагі, гэта форма сяброўства ў вышэйшай меры запатрабаваная сучасным індустрыяльным грамадстам. "Мы маем сапраўдны феномен, калі людзі імкнуцца знайсці чалавека, гатовага без спешкі правесці з імі вольны час у шчырай размове", - адзначыў адзін з брытанскіх спецыялістаў у галіне грамадскай псіхалогіі Роберт Мэртан.

Заказаць сябра можна праз Інтэрнэт на спецыяльных сайтах. Усе яны платныя і для членства кандыдату даводзіцца прайсці даволі жорсткі адбор. Адна з галоўных умоў пракату - наяўнасць у арандатара выключна дружалюбных пачуццяў і намераў. Пасля ўступлення ў таварыства перад чалавекам адкрываюцца магчымасці знайсці сабе ў любы момант сапраўднага сябра.

Працаваць у бюро па пракату ідуць у асноўным маладыя людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе ў цікавай справе і адначасова атрымаць першыя сацыяльныя сувязі.

Лондан
БЕЛТА - ІТАР-ТАСС
 
Дата публикации:07.08.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:3181
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме