https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надзея на адкрыцьцё незямнога жыцьця?


Залатое правіла біяхіміі, што жыцьцё закладаецца на шасьці хімічных элемэнтах – вугляродзе, вадародзе, кіслародзе, азоце, серы і фосфары, парушанае. Навукоўцы выявілі ў каліфарнійскім возеры Мона бактэрыі, якія замест фосфару ў сваіх ДНК могуць выкарыстаць таксама атрутны мыш`як, паведамляе часопіс Science. Гэта адкрыцьцё, пра якое паведаміла амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA, называюць прарывам у пошуках незямнога жыцьця.
Знойдзеная бактэрыя жыве ў экстрэмальных умовах салявога возера Мона на ўсходзе Каліфорніі. Яна выжывае ва ўмовах, якія для іншых жывых твораў неспрыяльныя і можа для свайго існаваньня ўжываць рэчывы, для іншых істот ядавітыя.

Пра сваю знаходку інфармавалі тры вучоныя – Фэліцыя Вольф-Сіман, Паўл Дэйвіс і Арыэль Анбар, якія супрацоўнічалі з NASA. Бактэрыі з возера, названыя скаротам GFAJ-1, вучоныя пакідалі ў лябараторыі ва ўсё большай канцэнтрацыі мыш`яку. Да свайго зьдзіўленьня заўважылі, што бактэрыі цалкам ужылі гэты элемэнт і ўлучылі яго ў фосфарныя групы ДНК. Гэта абсалютная навіна.

Бактэрыя так стала першым творам, які паказаў, што напачатку згаданая шасьцёрка элемэнтаў не зьяўляецца адзінай магчымай для зьяўленьня жыцьця. "Наша адкрыцьцё паказвае, кажа Фэліцыя Вольф-Сіман, што жыцьцё, якім яго ведаем, можа быць больш гнуткім, чым мы можам уявіць. Калі тут, на Зямлі нешта можа паводзіць сябе так нечакана, то што чакаць ад жыцьця, якое яшчэ ніхто ня бачыў?"

Адкрыцьцё гэтай бактэрыі мае вялікае значэньне для астрабіялёгіі і для пошуку незямнога жыцьця. Дадаўся элемэнт, які трэба шукаць у спэктры плянэт, дзе б магло існаваць жыцьцё. Астрабіёлягі ўжо раней прыйшлі з ідэяй , што жыцьцё замест вады можа быць абавязанае аміяку. Акрамя таго, гэта дазваляе дапусьціць, што жыцьцё на Зямлі ўзьнікала мінімальна два разы, таму што гэта бактэрыя мае настолькі адрозную біяхімію, што яе нельга аднесьці да астатніх "дрэваў жыцьця".

02 лістапада 2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:03.12.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:5025
 
Ключевые слова:
Формы жизни Жизнь в космосе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме