https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Матэматычныя здольнасці можна "абудзіць".З дапамогай току...


Незвычайнае заключэнне зрабілі навукоўцы з Універсітэта Оксфарда: яны ўстанавілі што калі пры дапамозе невялікіх электрычных разрадаў стымуляваць мозг, то матэматычныя здольнасці чалавека істотна павышаюцца. Прычым аднаразовай стымуляцыі дастаткова для таго, каб павысіць матэматычныя здольнасці на паўгода. Аб гэтым паведамляе інтэрнэт-партал "Таямніцы свету".
Яшчэ ў 2007 годзе Рой Коэн Кадаш сумесна з калегамі выявіў тую вобласць мозга, якая адказвае за матэматычныя здольнасці чалавека. Гэты аддзел знаходзіцца ў правай цемянной долі якраз над правым вухам. Група навукоўцаў праводзіла даследаванні гэтага аддзела з дапамогай магнітнай стымуляцыі — патоку магнітных імпульсаў, якія часова адключаюць пэўны сегмент мозга. У выніку даследчыкі высветлілі, што здольнасці людзей да выканання простых арыфметычных задач істотна зніжаліся.

Пазней даследчыкі правялі адваротную аперацыю, каб паспрабаваць дабіцца павышэння матэматычных здольнасцяў людзей. Для гэтага яны правялі стымуляцыю правай цемянной долі невялікім электрычным напружаннем з дапамогай пастаяннага току. Фактычна быў праведзены эксперымент, у выніку якога было зменена напружанне паміж нейронамі галаўнога мозга. Даследчыкі тлумачаць, што пасля праведзенай аперацыі быў створаны дыферэнцыял напружанняў паміж правай і левай долямі. У рамках выпрабаванняў людзям, якія прайшлі падобную стымуляцыю, прапаноўвалася выканаць базавыя матэматычныя аперацыі з лічбамі, што былі закадзіраваныя ў выглядзе сімвалаў. Кожны тэст складаўся з сотні пытанняў, якія тычыліся чатырох простых арыфметычных аперацый. Прайшоўшыя стымуляцыю давалі адказы больш дакладныя, прычым больш хутка, чым тыя, хто не праходзіў працэдуры, пры гэтым ніхто з удзельнікаў матэматыкай па родзе сваёй дзейнасці пастаянна не займаўся.

Эксперыментальна было ўстаноўлена, што стымуляцыя дазваляе павышаць хуткасць работы нейратрансмітэраў мозга на працягу паўгода. Больш за тое, навукоўцы кажуць, што стымуляцыя згаданага сегмента мозга дазваляе палепшыць работу чалавека і з нялічбавымі аперацыямі. Зараз навукоўцы спрабуюць высветліць, ці ёсць у новага метаду пабочныя дзеянні?

Надзея Нікалаева
04 снежня 2010 года
Звязда
 
Дата публикации:04.12.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:4504
 
Ключевые слова:
Умственные способности Слабые токи Магнитные импульсы Здоровье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме