https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алкаголь — НЕкарысны і НЕ прадукт харчавання


Шкода, якую алкаголь наносіць здароўю чалавека, адназначная. Апошнім жа часам надта распаўсюджанымі сталі разважанні пра так званую карысць малых дозаў. Просты чалавек з энтузіязмам на гэта купляецца, а вытворцы градусных напояў радасна паціраюць рукі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя сапраўды праводзіла спецыяльныя даследаванні адносна ўздзеяння на арганізм чалавека малых дозаў алкаголю. "Пазітыўнае ўздзеянне 30 г абсалютнага алкаголю адзначалася толькі ў дачыненні да кардыяпратэктарнага эфекту, інакш кажучы, у сэнсе зніжэння рызыкі ўзнікнення інфаркту міякарда, — кажа кіраўнік Цэнтра маніторынгу наркасітуацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Осіпчык. — Такім чынам, размова не ідзе ні пра якую карысць для сасудаў ці іншых органаў і сістэм, — толькі пра сэрца. Па-другое, гэтае пазітыўнае ўздзеянне мела месца выключна ў мужчын ва ўзросце пасля 50 гадоў і жанчын у час менапаўзы".

Дзесьці з 30-х гадоў мінулага стагоддзя алкаголь пачаў пераходзіць у ранг прадуктаў харчавання. Адбылося гэта не без удзелу вядучых вытворцаў і пастаўшчыкоў алкаголю, дзякуючы іх шматбюджэтным маркетынгавым стратэгіям. З таго моманту насельніцтва пры падтрымцы адпаведных піяр-кампаній страціла арыенцір і залічыла "цяжкую ваду" у прадукты харчавання, якія, як вядома, неабходныя для нармальнага функцыянавання арганізма. Аднак прадукты харчавання — гэта тавар першай неабходнасці. Пра алкаголь жа нічога падобнага сказаць немагчыма.

Той, хто ставіць гэты пасыл пад сумненне, дорага плаціць. І няважна, пра які менавіта алкаголь ідзе размова — віно, гарэлку ці піва. Усё гэта ўтрымлівае этылавы спірт, а значыць, абавязкова аказвае сваё шкоднае ўздзеянне. Так, замежныя даследчыкі ўстанавілі ў жанчын, якія актыўна ўжываюць піва, зніжэнне фертыльнасці. У піўных жа аматараў сярод моцнай паловы назіраецца праблема іншага кшталту: зніжэнне лібіда і адкладанне тлушчу па жаночым тыпе — на жываце і сцёгнах. Піва ўсё ж такі багатае на раслінныя эстрагены — жаночыя палавыя гармоны. Эстрагены хоць і раслінныя, але эфект аказваюць сапраўдны.

Вучоныя таксама ўстанавілі, што ў пакаленнях сем`яў, дзе злоўжываюць алкаголем, прасочваюцца аднолькавыя змяненні ў біяхімічнай актыўнасці ферментаў, якія расшчапляюць алкаголь. Гэта дае падставы для больш хуткага развіцця алкагольнай залежнасці, што можа назірацца літаральна ў падлеткавым узросце.

Святлана Барысенка
17 лістапада 2010
Звязда

 
Дата публикации:17.11.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:4240
 
Ключевые слова:
Алкоголь Пьянство Сердечно-сосудистые заболевания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме