https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі запускае праект для дапамогі бізнесу


З першых дзён гэтага тыдня пачаў сваю дзейнасць Аператыўны кантактны цэнтр НАІП — канал для інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымкі бізнесу, які працуе ў Беларусі, а таксама для зваротнай сувязі дзяржавы з дзелавой супольнасцю.
«Цяпер бізнес знаходзіцца ў стане нявызначанасці. Сацыяльна-эканамічная абстаноўка дынамічная, з-за санкцыйных абмежаванняў бурацца наладжаныя вытворчыя і гандлёвыя ланцужкі. Інфармацыі шмат, але яна часта разрозненая і недакладная, а гэта не дапамагае ў пошуку рашэнняў. Задача праекта — дапамагчы бізнесу зарыентавацца ў складанай эканамічнай сітуацыі, данесці яго праблемы да дзяржавы і падказаць новыя магчымасці для развіцця», — адзначае дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі.

У рамках праекта запушчана «гарачая» тэлефонная лінія, канал у Telegram, электронная пошта. Для сувязі можна таксама скарыстацца формай на сайце праекта.

«Праект разлічаны ў першую чаргу на вытворчы бізнес — сярэднія і буйныя прадпрыемствы, так як з замежным удзелам ствараюцца ў асноўным такія кампаніі. Агенцтва даўно працуе з гэтым сегментам і валодае неабходным досведам і экспертызай. Але гэта не азначае, што мы адмовім у дапамозе астатнім. Нам важна пачуць праблемы ўсяго бізнесу Беларусі», — кажа Дзмітрый Красоўскі.

Інфармацыя аб усіх праблемах, якія паступілі, у сістэматызаваным выглядзе будзе перадавацца ў аператыўна-сітуацыйны штаб, створаны ва ўрадзе. Неадкладна ў штаб будуць накіроўвацца прапановы па праблемных пытаннях бізнесу, якія патрабуюць рашэння на ўрадавым узроўні.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі — дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца прыцягненнем прамых замежных інвестыцый у Беларусь. Спецыялісты агенцтва аказваюць падтрымку на постінвестыцыйнай стадыі (aftercare), дапамагаючы вырашаць праблемы, якія могуць паўстаць ужо пасля запуску прадпрыемства. Летась вочна і ў анлайн-фармаце агенцтва арганізавала каля 280 сустрэч з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці з больш як 30 краін.

Сяргей Куркач
Звязда, 16 сакавіка 2022
 
Дата публикации:16.03.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:419
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Деловое сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме