https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Баранавічах затрыманы мужчына, які прабіў колы службовага аўто


20 снежня каля сямі гадзін вечара нарад групы затрымання Дэпартамента аховы выбыў на спрацоўванне сігналізацыі ў аптэцы па вуліцы Савецкай, паведамляе МУС.
Завяршыўшы агляд памяшкання і вярнуўшыся да аўтамабіля, супрацоўнікі звярнулі ўвагу, што ў службовым «Джылі» праколата правае задняе і пярэднія колы.

Запіс відэарэгістратара дазволіў выйсці на след меркаванага зламысніка.

Днямі супрацоўнікі АКВ Баранавіцкага ГАУС і аддзела аховы ўсталявалі, што да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў датычны 50-гадовы настаўнік адной з устаноў адукацыі. Мужчына ў зробленым прызнаўся. Ён распавёў, што прабіў колы самаробным шылам, аднак прычыну спантанага ўчынку патлумачыць не змог, спаслаўшыся на тое, што быў п’яны.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням гараджаніна, распачата крымінальная справа за хуліганства.

Звязда, 29 снежня 2020
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Криминал Баранавічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме