https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самы яркі зоркапад можна будзе ўбачыць з 16 па 23 жніўня


Пік бачнасці штогадовага метэорнага патоку, які з`яўляецца з боку сузор`я Пярсей, прыйдзецца на перыяд з 16 па 23 жніўня.
Зоркапад Персеіды утвараецца з рэшткаў камэтнага «хваста». Калі каметы набліжаюцца да Сонца, яны награваюцца і пачынаюць рассейваць невялікія часціцы лёду і пылу ў міжпланетнай прасторы. Пад сілай сонечнага ветру гэтыя крупінкі перамяшчаюцца ад цэнтра Сонечнай сістэмы.

Зорнае неба жніўня ўпрыгожыць традыцыйны жнівеньскі зоркапад з сузор`я Пярсей - Персеіды, дзеянне якога прыходзіцца на перыяд з 23 ліпеня па 20 жніўня, а пік патоку - на 12-13 жніўня.

Паводле прагнозаў Міжнароднай метэорнай арганізацыі (ММА), у гэтым годзе чакаецца да 110 метэораў у гадзіну пры ясным небе. Лепш за ўсё Персеіды будуць бачныя праз тры-чатыры дні пасля піка - з 16-23 жніўня.

Для назірання за зоркападам спецыялісты з ММА раяць з`ехаць ад зон светлавога забруджвання, гэта значыць ад дарог, гарадоў і прамысловых прадпрыемстваў. Нават у горадзе можна знайсці прыдатныя для аглядання месца пры дапамозе спецыяльнай карты. На самой кропцы назірання неабходна даць вачам прызвычаіцца да цемры, а не спяшацца глядзець на неба. Толькі пасля гэтага варта шукаць Персеіды.

Звязда, 1 жніўня 2020
 
Дата публикации:01.08.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:306
 
Ключевые слова:
Астрономия Персеиды Звездопад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме