https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выбрала правільную тактыку барацьбы з COVID-19


Аб гэтым заявіў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Румо.
"Каранавірусная пнеўманія - гэта біялагічная вайна, якая была аб`яўлена ўсяму чалавецтву. Афіцэрамі і салдатамі сталі ўрачы і медсёстры. Але для таго, каб у такой поўнамаштабнай вайне перамагчы, у абавязковым парадку патрэбны тры рэчы: дасведчаныя кіраўнікі, падтрымка ўсяго грамадства і суперсучасная зброя. Сённяшні факт перадачы і ўвядзення ў строй новага камп`ютарнага тамографа ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы - гэта дааснашчэнне нас суперсучаснай зброяй. І тое, што ў даволі кароткі перыяд часу мы справіліся з той вельмі складанай сітуацыяй, якая была ва ўсім свеце і закранула Беларусь, сведчыць аб тым, што мы выбралі правільную тактыку, мы падрыхтаваныя і ўзброеныя", - сказаў Алег Румо.

Паводле яго слоў, усё гэта дало нам магчымасць выйсці са складанай эпідсітуацыі з найменшымі людскімі і фінансавымі стратамі.

"Яшчэ мы заклалі трывалы фундамент на будучыню, паколькі не выключана, што новыя аналагічныя выклікі будуць паўтарацца. А ў гэтай сітуацыі мы ўзброены значна лепш, чым у сакавіку, - адзначыў дырэктар НПЦ. - Таму я ўпэўнены, што закупка дзесяці камп`ютарных тамографаў - абсалютна правільнае і патрэбнае рашэнне і яшчэ раз пацвярджае, што выбраная намі тактыка эфектыўная і добра працуе".

Як паведамлялася, сёння ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска адкрыты кабінет камп`ютарнай тамаграфіі. Гэта першы з дзесяці КТ, якія пастаўлены ў Беларусь па асабістай дамоўленасці кіраўніка дзяржавы і Міхаіла Гуцарыева. Кампанія "Славкалій" аказала спонсарскую дапамогу для перааснашчэння арганізацый аховы здароўя беларускай сталіцы. Усе дзесяць апаратаў паступілі ўжо ў краіну. Згодна з планам размеркавання два камп`ютарныя тамографы будуць устаноўлены ў стацыянарных установах - 5-й і 4-й гарбальніцах, восем - у кансультатыўна-паліклінічных аддзяленнях. На гэты момант у Мінску дзейнічаюць 18 апаратаў КТ.

17 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Коронавирус Лечение в Беларуси Биологическая война Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме