https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саудаўская нафта пачынае паступаць на «Нафтан»


Першы чыгуначны састаў з нафтай ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбудзе 16 траўня на НПЗ «Нафтан», паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
«Сёння днём з Клайпеды на „Нафтан“ прыбудзе першы чыгуначны састаў з саудаўскай нафтай. Састаў — 60 цыстэрнаў. Аб’ём — 3600 т», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, танкер даставіў у порт Клайпеды 87 тыс. т нафты для Беларусі. У далейшым магчымасць паставак нафты ад Saudi Aramco будзе залежаць ад сітуацыі на рынку, адзначалі ў «Белнафтахіме».

У гэтым годзе Беларусь таксама закупляла для сваіх НПЗ нарвежскую і азербайджанскую нафту з перавалкай ў партах Літвы і Украіны адпаведна. У пачатку чэрвеня ў порт Клайпеды павінен прыйсці танкер з 80 тыс. т амерыканскай нафтай гатунку Bakken.

Звязда, 16 траўня 2020
 
Дата публикации:16.05.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Saudi Aramco Нафтан Нефть Клайпеда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме