https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Элема" поўнасцю перайшла на вытворчасць медыцынскіх сродкаў аховы


ААТ "Элема" вырабляе чатырохслаёвыя медыцынскія маскі, ахоўныя камбінезоны і халаты з беларускага спанбелу.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта вядзе маніторынг вытворчасці медыцынскіх сродкаў аховы. Аб гэтым  паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, які пабываў 14 красавіка на ААТ "Элема".

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта арганізавала маніторынг сітуацыі ў лёгкай прамысловасці. Рэалізуюцца мерапрыемствы па кантролі за вытворчасцю медыцынскіх масак, камбінезонаў і касцюмаў, якія сёння так неабходны медыцынскім работнікам", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падзяліўся ўражаннямі ад убачанага на "Элеме". "Калектыў мабілізаваны на гэту работу. Працуюць не толькі швачкі, але і інжынерна-тэхнічны склад. Літаральна з 3 красавіка кіраўніцтва прадпрыемства без усялякіх указанняў прыняло рашэнне арганізаваць выпуск гэтай прадукцыі. Сёння яны ўжо выходзяць на вытворчасць 50 тыс. масак і 1 тыс. касцюмаў за дзень", - расказаў ён.

"Кіраўніцтва прадпрыемства прыкладае ўсе намаганні, каб стварыць нармальныя ўмовы, каб максімальна хутка, якасна арганізаваць выпуск прадукцыі і забяспечыць як аптэкі, так і ўстановы аховы здароўя", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Уся выпушчаная прадукцыя дзень у дзень размяркоўваецца па папярэдніх заяўках. У рабоце іх пастаянна знаходзіцца каля 30. Задзейнічаны чатыры швейныя цэхі і адзін раскройны. На "Элеме" цалкам перайшлі на вытворчасць медыцынскіх сродкаў аховы, каб задавольваць патрэбы Мінска.

Як растлумачыў дырэктар прадпрыемства Анатоль Венядзіктаў, выпускаць адзін від прадукцыі - гэта найбольш мэтазгодны варыянт для паточнай вытворчасці "Элемы". Уся калекцыя адзення была пашыта загадзя, яна на складзе, адгружаецца ў магазіны. Праблем з гэтым ніякіх няма.

Звязда, 14 красавіка 2020
 
Дата публикации:14.04.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Лёгкая промышленность Медицинская маска Эпидемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме