https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"БЕЛДЖЫ" выпусціў моладзевы красовер Geely Coolray


Аўтамабіль 12-га лютага паказалі кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Ігару Сергеенку перад яго сустрэчай з калектывам прадпрыемства.
Паводле слоў генеральнага дырэктара "БЕЛДЖЫ" Генадзя Свідзерскага, новы Geely - гэта моладзевы красовер. Яго агрэсіўны дызайн падкрэсліваюць карбонавыя люстэркі і панарамны верх. Аўтамабіль аснашчаны сістэмай аўтапаркоўкі, інтэлектуальным блізкім і далёкім святлом. Гэта пярэднепрывадны красовер з 1,5-літровым трохцыліндравым турбарухавіком і 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач. Расход у такой машыны 6,1 л на 100 км. Плануецца, што цэны на Geely Coolray будуць значна ніжэйшыя, чым на Geely Atlas. 

Пасля невялікай прэзентацыі мадэльнага рада аўтамабіляў Geely кіраўнік Адміністрацыі азнаёміўся з работай прадпрыемства, наведаўшы цэхі зваркі, зборкі і афарбоўкі. 

Цяпер на прадпрыемстве працуюць больш як 1,3 тыс. чалавек. Сярэдняя зарплата тут складае Br1237. У 2019 годзе аб`ём прамысловай вытворчасці на заводзе перасягнуў Br605 млн - гэта больш за 20,1 тыс. аўтамабіляў. З іх рэалізавана 17,6 тыс. Большасць машын прададзена ў Расіі (10,7 тыс.), амаль 7 тыс. - у Беларусі. Чысты прыбытак "БЕЛДЖЫ" за мінулы год склаў Br27,3 млн.

Звязда, 12 лютага 2020
 
Дата публикации:12.02.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:400
 
Ключевые слова:
Автопром "Белджи" Geely Coolray
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме