https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трое мужчын у Сенненскім раёне вырашылі пасадзіць на ланцуг янота. А ён быў шалёны


Пра здарэнне паведамляе "Голас Сенненшчыны".
У вёсцы Атраднае Беліцкага сельсавета трое сяброў адзначалі прафесійнае свята. Пасядзелкі перапыніў брэх сабакі. Калі хлопцы выйшлі ў двор, то сталі сведкамі незвычайнай карціны — ля сабачай будкі сядзеў янот, якога сваім брэхам спрабаваў выправіць у лес хатні Шарык,.

Янот рэагаваў вяла нават на воклікі людзей. Праўда, калі гаспадар сядзібы вырашыў пасадзіць яго на ланцуг, госць з лесу стаў агрызацца, некалькі разоў укусіў мужчыну за руку. Агрэсія янота астудзіла запал “дрэсіроўшчыкаў”, і яны патэлефанавалі ў бальніцу, у аддзяленне “хуткай дапамогі”.

Пасля таго як медыкі разам з пакусаным вяскоўцам пакінулі населены пункт, янот па-ранейшаму знаходзіўся ў двары. Увага людзей зноў пераключылася на яго — адзін з мужчын ударыў жывёліну. Янот адказаў, ухапіўшы за нагу. Рана аказалася нязначнай і мужчыны яе праігнаравалі.

А тым часам у вёсцы з’явіліся ветэрынары. Яны ізалявалі янота, узятыя пробы пацвердзілі падазрэнне — жывёла хворая на шаленства. 

Звязда, 26 жніўня 2019
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Происшествия Бешенство Сянно Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме