https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень вясновага раўнадзенства: традыцыі і прыкметы свята


Якія правілы варта выконваць у дзень вясенняга раўнадзенства, чаго чакаць, ад чаго варта адмовіцца, пра што кажуць народныя прыкметы.
Якое б надвор’е ні стаяла за акном, вясна ўступае ў законныя правы ўжо таму, што надышоў Дзень вясенняга раўнадзенства. Пра тое, што гэта за дзень, як яго адзначалі раней, якія існуюць традыцыі і чаго нельга рабіць у гэты дзень чытайце далей у даведцы:

Што такое Дзень вясенняга раўнадзенства

Само па сабе раўнадзенства – гэта астранамічная з’ява, момант, калі Сонца перасякае нябесны экватар ў сваім бачным руху.

У Паўночным паўшар’і гэта адбываецца штогод ў прамежку паміж 19 і 21 сакавіка, пры гэтым адрознівацца і непасрэдны час наступлення раўнадзенства. У гэты момант Сонца пераходзіць з Паўднёвага паўшар’я ў Паўночнае.

У бягучым 2024 годзе вясенняе раўнадзенства надышло 20 сакавіка ў 06:07 па мінскім часе.

У раўнадзенства дзень амаль роўны ночы, а Сонца ўзыходзіць практычна дакладна на ўсходзе, а садзіцца практычна дакладна на захадзе.

Традыцыі вясенняга раўнадзенства

Вясянняе раўнадзенства заўсёды мела для людзей асаблівае значэнне. Нашы продкі прыпісвалі гэтай падзеі адмысловы містычны сэнс.

Здаўна гэты дзень супадаў з перыядам Масленіцы ды са святам Саракі, што было звязана з абуджэннем прыроды ад зімовай спячкі.

Каб як мага лепш праводзіць зіму, продкі прываджвалі птушак, у прыватнасці жаўрукоў. Людзі пяклі посныя булачкі ці пячэнне ў выглядзе птушачак – "жаваронкаў", спявалі песні – "вяснянкі" і тым самым заклікалі вясну.

Акрамя таго, абавязкова ў дамах праводзілася ўборка, пазбаўляліся ад усіх непатрэбных рэчаў. Або іх таксама можна было аддаць тым, хто жыве ў нястачы.

Пазбаўляцца ад хламу ў дзень вясновага раўнадзенства трэба не толькі ў хаце. Продкі меркавалі, што абавязкова варта пастарацца выкінуць дрэнныя думкі, ачысціць свой уласны ўнутраны свет.

Забароны на вясенняе раўнадзенства

Лічыцца, што ў гэты дзень зусім нельга сварыцца ці спрачацца, якая б для таго не існавала падстава.

Таксама меркавалася, што на вясенняе раўнадзенства трэба адкінуць убок любыя хваляванні.

Дрэнны настрой ды негатыўныя эмоцыі неабходна аставіць у мінулым, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад няўдач. Наогул прыход вясны павінен выклікаць толькі станоўчыя эмоцыі: радасць і шчасце.

Прыродныя прыкметы

Па дакладных продкавых назіраннях, надвор’е 20 сакавіка распавядала пра надвор’е на бліжэйшыя сорак дзён:

*калі днём пахмурна, то ў бліжэйшы час начамі будуць маразы, хоць і днём будзе свяціць сонейка;
*калі ж надвор’е сонечнае, то і замаразкаў можна больш не чакаць;
*калі далягляд 20 сакавіка сіні, хутка зусім пацяплее.

Sputnik Беларусь, 20 сакавіка 2024
 
Дата публикации:20.03.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Весеннее равноденствие Астрономия Традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме