https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўпершыню пачалі вырабляць біяпакеты з кукурузы


У Беларусі з`явілася экалагічная альтэрнатыва поліэтыленавым "майкам" - пакеты з кукурузы. У бліжэйшы час першыя такія ўпакоўкі паступяць у буйныя гандлёвыя сеткі, паведамілі ў кампаніі-вытворцы.
Прамысловая вытворчасць кукурузных пакетаў запушчана ў Лагойску. Яе ўнікальнасць у тым, што такая ўпакоўка поўнасцю распадаецца праз год, не забруджваючы прыроду. А пры выкананні пэўных умоў з яе можна зрабіць угнаенне (выкарыстоўваць у прамысловым кампаставанні).

У аснове біяпакетаў - крухмал, які атрымліваецца з лісця кукурузы. Яны адпавядаюць еўрапейскаму стандарту EN13432: не менш як 90 працэнтаў матэрыялу распадаецца на СО2, ваду і біямасу.

Такія пакеты можна распазнаць па спецыяльным лагатыпе OK compost, ліцэнзію на друкаванне якога выдаюць толькі незалежныя еўрапейскія лабараторыі: TUV (Аўстрыя) і Vincotte (Бельгія). І ўжо ёсць адно заключэнне ад лабараторыі Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта аб тым, што новы пакет не змяшчае пластык.

У гэтым прынцыповае адрозненне кукурузных "маек" ад так званых біяраскладальных пакетаў, якія часам можна бачыць на касах магазінаў. На самай справе гэта оксараскладальныя пакеты з поліэтылену. У іх змяшчаюцца спецыяльныя оксадабаўкі, якія толькі паскараюць распад пластыку на дробныя часцінкі, і тыя гадамі застаюцца ў глебе.

Магутнасці і абсталяванне новай вытворчасці даюць магчымасць выпускаць каля 30 млн пакетаў, што дастаткова для задавальнення патрэбнасцей беларускіх пакупнікоў ва ўпакоўцы.

Кошт такой "майкі" будзе вышэйшы за поліэтыленавую, але таннейшы за папяровую. Вытворца ўпэўнены, што гэта дасць магчымасць палялічыць шэрагі тых, хто клапоціцца аб прыродзе.

Акрамя "кукурузнай" лініі на заводзе таксама абнавілі абсталяванне цэха перапрацоўкі другаснай сыравіны. І гэтым летам плануецца запусціць яшчэ адзін экапраект. Сутнасць яго ў тым, каб матываваць беларусаў здаваць свае старыя пакеты і атрымліваць з іх новыя. Так удасца пазбегнуць з`яўлення дадатковага пластыку на зямлі.

13 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Экология Упаковка Утилизация мусора Инновации Пластик
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме