https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сацыяльны праект БДУ “free MOWA” ўдастоены Гран-пры на Social Weekend


На Рэспублікансім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend праект БДУ “free MOWA” заваяваў Гран-пры.
Праект накіраваны на развіццё камунікатыўных здольнасцяў у дзяцей з цяжкімі захворваннямі. Аўтарам ініцыятывы выступіла дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук Таццяна Сініца.

Пяць спецыялістаў, уключаючы Таццяну, аказваюць дапамогу сем`ям, у якіх  выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. З падапечнымі індывідуальна праводзяцца заняткі па спецыяльна распрацаванай праграме ўзаемадзеяння. Удзельнікамі навучальнага працэсу з`яўляюцца таксама бацькі, якім спецыялісты дапамагаюць наладзіць кантакт са сваімі дзецьмі.

Ідэя стварэння праекта з`явілася ў Таццяны Сініцы пяць гадоў таму. Для яго рэалізацыі яна прайшла навучанне ў сацыяльнай школе “Карытас” у Санкт-Пецярбургу, прыняла ўдзел у некалькіх канферэнцыях і наведала цэнтры, якія займаюцца падобнай дзейнасцю ў Расіі.

Таксама праект БДУ “free MOWA” атрымаў фінансавую падтрымку для далейшага развіцця. На гэтыя сродкі Таццяна Сініца плануе набыць спецыяльныя камунікатыўныя прылады для дзяцей і абсталяваць памяшканне для заняткаў. У перспектыве каманда праекта спадзяецца дапамагаць і дарослым людзям, якія перанеслі інсульт і іншыя цяжкія захворванні.

Усяго ў фінале конкурсу Social Weekend было прадстаўлена 17 праектаў.

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend праводзіцца больш за пяць гадоў. Штогод журы ацэньвае сотні унікальных прапаноў. Паўдзельнічаць у ім  можа любы аўтар сацыяльна значнага праекта.

Арганізатарам конкурсу выступіў сацыяльны фонд “Добра”

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 снежня 2018
 
Дата публикации:23.12.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Социальные проекты Конкурс Белорусский государственный университет Дети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме